Кітайскі грузавы карабель "Цяньчжоу-5", прызначаны для падтрымкі пілатуемай касмічнай місіі "Шэньчжоу-15", адстыкаваўся ад арбітальнай касмічнай станцыі ў 15:26 у пятніцу па пекінскім часе і перайшоў у рэжым самастойнага палёту, паведамілі ў Канцылярыі праграмы пілатуемай касманаўтыкі Кітая.
Карабель "Цяньчжоу-5" стартаваў з касмадрома «Вэньчан» на поўдні Кітая 12 лістапада 2022 года. Ён быў загружаны харчамі на шэсць месяцаў для трох касманаўтаў карабля "Шэньчжоу-15", палівам і эксперыментальнымі прыладамі.