​Кітай укарэніць абавязковае сартаванне смецця ва ўсіх гарадах акруговага ўзроўню
2023-05-25 17:26:54

Кітай плануе ўкараніць абавязковае сартаванне смецця ў жылых мікрараёнах 90 працэнтаў гарадоў акруговага ўзроўню і вышэй да канца бягучага года, а затым павысіць гэты каэфіцыент да 100 працэнтаў да канца 2025 года.

Як заявіў міністр жылля, гарадскога і сельскага будаўніцтва КНР Ні Хун на працоўнай нарадзе па сартаванні гарадскіх бытавых адходаў, укараненне сартавання смецця -- адна з прыярытэтных задач ведамства ў бягучым годзе. Паводле яго слоў, трэба прыкласці больш намаганняў для ўдасканалення заканадаўства, стварэння платформ па сартаванні бытавых адходаў з выкарыстаннем новых інфармацыйных тэхналогій і павелічэння магутнасцей па спальванні адходаў і перапрацоўцы смецця.

Па стане на канец 2022 года сартаванне бытавога смецця ў Кітаі ажыццяўлялі ў 297 гарадах акруговага ўзроўню і вышэй, пры гэтым сярэдні ўзровень ахопу жылых мікрараёнаў сартаваннем смецця склаў 82,5 працэнта. Сутачная магутнасць утылізацыі адходаў у краіне дасягнула 530 тыс. тон, прычым 77,6 працэнта з іх было ўтылізавана метадам спальвання.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)