​На поўначы Кітая знайшлі імператарскі найвышэйшы ўказ часоў дынастыі Цін
2023-06-29 16:09:26

Імператарскі эдыкт з пяцікаляровага шоўку, датаваны перыядам праўлення дынастыі Цін (1644-1911), знойдзены ў правінцыі Хэбэй на поўначы Кітая.

Паводле мясцовых уладаў, імператарскі ўказ 142-гадовай даўніны знойдзены ў павеце Цзіцзэ падчас археалагічных раскопак.

Манускрыпт, напісаны на кітайскай і маньчжурскай мовах, добра захаваўся і мае 2,22 метра ў даўжыню і 0,3 метра ў шырыню.

Чжаа Яньпін, мясцовы эксперт па культуры і гісторыі, адзначыў, што імператарскі ўказ быў выдадзены членам сям'і чыноўніка падчас праўлення імператара Гуансюя. Паводле яго слоў, дакумент мае высокую даведачную каштоўнасць для вывучэння сістэмы дзяржслужачых, сацыяльнай культуры і сістэмы этыкету дынастыі Цін, а таксама дае матэрыял для вывучэння мясцовай гісторыі і радавой культуры Цзіцзэ.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)