​Кітайскія школьнікі заваявалі пяць залатых медалёў на Міжнароднай алімпіядзе па фізіцы
2023-07-19 15:39:36

Пяцёра старшакласнікаў з кантынентальнай часткі Кітая заваявалі пяць залатых медалёў на 53-й Міжнароднай алімпіядзе па фізіцы, якая завяршылася ў Токіа ў панядзелак.

Сёлета ў алімпіядзе, якая праходзіла з 10 па 17 ліпеня, прынялі ўдзел каля 500 навучэнцаў старэйшых класаў з больш як 80 краін.

Увогуле было ўручана 37 залатых, 74 сярэбраныя і 103 бронзавыя медалі.

Праграма міжнароднай алімпіяды па фізіцы, якая праводзіцца штогод для старшакласнікаў з усяго свету, уключае інтэнсіўныя выпрабаванні па тэарэтычнай і практычнай частцы навукі.

Наступная міжнародная алімпіяда па фізіцы пройдзе ў Іране.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)