​Кітай правядзе навуковыя даследаванні падчас пілатуемай месячнай місіі
2023-07-19 15:38:15

Канцылярыя праграмы пілатуемай касманаўтыкі Кітая /CMSA/ у панядзелак апублікавала аб'яву аб зборы прапаноў адносна карыснай нагрузкі для пілатуемай месячнай місіі краіны, у рамках якой будуць праведзены навуковыя даследаванні на паверхні Месяца.

Згодна з аб'явай, каб у поўнай меры выкарыстоўваць рэсурсы місіі і садзейнічаць навуковым даследаванням Месяца, месячны пасадачны апарат будзе несці навуковую нагрузку для адпаведных даследчых работ на паверхні Месяца.

У аб'яве таксама гаворыцца, што CMSA запытае ад навукова-даследчых інстытутаў, універсітэтаў і высокатэхналагічных прадпрыемстваў прапановы адносна карыснай нагрузкі, якая павінна быць арыентавана на перадавы край навуковых даследаванняў Месяца і насіць перспектыўны і інавацыйны характар.

Прапановы павінны быць сканцэнтраваныя на такіх галінах, як геалогія і фізіка Месяца, назіранні, навука аб касмічным жыцці, а таксама глыбокае свідраванне на паверхні Месяца і выкарыстанне месячных рэсурсаў, дадаецца ў дакуменце.

У траўні CMSA абвясціла, што Кітай плануе ажыццявіць пілатуемую высадку на Месяц да 2030 года. CMSA таксама апублікавала аб'яву аб зборы прапаноў па стварэнні першага ў краіне пілатуемага месяцахода, якім будуць кіраваць два касманаўты.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)