​Сукупныя даходы дзяржбюджэта Кітая выраслі на 11,5% за першыя сем месяцаў 2023 года
2023-08-22 17:52:39

Сукупныя даходы дзяржаўнага бюджэта Кітая за першыя сем месяцаў 2023 года павялічыліся на 11,5% у гадавым параўнанні і склалі каля 13,93 трлн юаняў (каля 1,94 трлн долараў ЗША). Пра гэта сведчаць апублікаваныя ў панядзелак афіцыйныя даныя.

Паводле даных Міністэрства фінансаў КНР, паступленні ў цэнтральны бюджэт склалі каля 6,38 трлн юаняў, што на 11,2% больш у параўнанні з годам раней, у той час як даходы мясцовых бюджэтаў павялічыліся на 11,8%, дасягнуўшы 7,55 трлн юаняў.

Падатковыя паступленні за справаздачны перыяд склалі 11,75 трлн юаняў, павялічыўшыся на 14,5% у гадавым параўнанні.

Паводле даных міністэрства, у сектарах, звязаных з аховай здароўя, сацыяльным забеспячэннем і занятасцю, адукацыяй, а таксама сельскай, лясной і воднай гаспадаркай, у названы перыяд назіраўся больш хуткі рост бюджэтных расходаў.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)