​Шанхайскі Дыснэйлэнд адкрые першую ў свеце тэматычную зону, прысвечаную мультфільму "Звераполіс", да канца 2023 года
2023-09-07 17:52:42

Шанхайскі Дыснэеўскі курорт /Shanghai Disney Resort/ у абвясціў, што на яго тэрыторыі да канца бягучага года адкрыецца тэматычная зона, прысвечаная мультфільму "Звераполіс", першая падобная ў Дыснэйлэндах па ўсім свеце.

Тэматычная зона "Звераполіс", якая атрымала сваю назву ад папулярнага дыснэеўскага анімацыйнага фільма, таксама стане восьмай па ліку тэматычнай зонай на тэрыторыі Шанхайскага Дыснееўскага курорта.

Дзякуючы прымяненню перадавых тэхналогій пры яе стварэнні, новая тэматычная зона прапануе наведвальнікам імерсіўны вопыт у ажыўленым і разнастайным мегаполісе млекакормячых са "Звераполіса".

"Любімы анімацыйны фільм Disney «Звераполіс» з моманту прэм'еры наладзіў трывалую сувязь з гледачамі. Мы рады магчымасці прыўнесці гэтую сувязь у жыццё ва ўнікальнай тэматычнай зоне ў Шанхаі", -- заявіў Джо Шот, прэзідэнт Shanghai Disney Resort.

Будаўніцтва тэматычнай зоны "Звераполіс", якое пачалося ў снежні 2019 года, зараз знаходзіцца на завяршальнай стадыі.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)