​Экіпаж "Шэньчжоў-17" увайшоў на кітайскую касмічную станцыю
2023-10-27 14:18:34

Тры касманаўты, якія знаходзяцца на борце касмічнага карабля "Шэньчжоў-17", у чацвер вечарам увайшлі на кітайскую касмічную станцыю, дзе сустрэліся з іншымі трыма касманаўтамі, каб пачаць ратацыю экіпажаў на арбіце.

Экіпаж "Шэньчжоў-16" адкрыў пераходны люк у 19:34 па пекінскім часе. Трое касманаўтаў павіталі новапрыбылых, пасля чаго члены двух экіпажаў зрабілі сумеснае фота.

Камандзір экіпажа "Шэньчжоў-17" Тан Хунбо, адзін з першых кітайскіх касманаўтаў, якія наведалі кітайскую касмічную станцыю ў чэрвені 2021 года ў рамках місіі "Шэньчжоў-12", таксама стаў сведкам гэтага гістарычнага моманту.

З тых часоў касмічны комплекс, на які прыбыў Тан Хунбо, ператварыўся ва ўніверсальную касмічную лабараторыю з двума дадатковымі модулямі і больш складанымі эксперыментальнымі прыладамі. Тан Хунбо таксама ўстанавіў новы рэкорд сярод кітайскіх касманаўтаў па сцісласці перапынку паміж двума касмічнымі палётамі.

Гэта касмічная сустрэча паклала пачатак трэцяй ратацыі экіпажаў на арбіце на кітайскай касмічнай станцыі.

Паводле паведамлення Канцылярыі праграмы пілатуемай касманаўтыкі Кітая, усе шэсць касманаўтаў будуць жыць і працаваць разам каля чатырох дзён для выканання запланаваных задач і перадачы арбітальнай вахты.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)