З 14 па 17 лістапада 2023 года па запрашэнні амерыканскага прэзідэнта Джо Байдэна старшыня КНР Сі Цзіньпін знаходзіўся ў Сан-Францыска, дзе адбылася сустрэча лідараў Кітая і ЗША. Таксама ён прыняў удзел у 30-ай нефармальнай сустрэчы лідараў АЦЭС. Аб выніках паездкі Сі Цзіньпіна ў ЗША расказаў міністр замежных спраў КНР Ван І.
Ван І заявіў, што з пачатку гэтага года па вядомых прычынах кітайска-амерыканскія адносіны сутыкнуліся з цяжкімі сітуацыямі, што не адпавядае інтарэсам і жаданням народаў дзвюх краін. Дзякуючы сумесным намаганням абодвух бакоў кітайска-амерыканскія адносіны ў апошні час пачалі стабілізавацца.
Сі Цзіньпін адзначыў, што на гэтай сустрэчы ў Сан-Францыска абодва бакі павінны выпрацаваць новае бачанне. Па-першае, сумесна вызначыць правільнае разуменне і спадзявацца, што дзве краіны змогуць быць партнёрамі, паважаць адна адну і мірна суіснаваць. Па-другое, сумесна і эфектыўна пераадольваць рознагалоссі, разумець асноўныя прынцыпы адна адной, а не ствараць праблемы, не перасякаць межы, больш размаўляць, весці больш дыялогаў, больш абмяркоўваць і спакойна спраўляцца з рознагалоссямі. Па-трэцяе, сумесна прасоўваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва і поўнае выкарыстанне адноўленых або ўстаноўленых адносін у галіне дыпламатыі, эканомікі, фінансаў, гандлю, сельскай гаспадаркі і г. д. Неабходны механізм ажыццяўлення супрацоўніцтва ў справе барацьбы з наркотыкамі, у галінах праваахоўнай дзейнасці, штучнага інтэлекту, навукі і тэхналогій. Па-чацвёртае, сумесна браць на сябе адказнасць буйных дзяржаў, умацоўваць каардынацыю і супрацоўніцтва па міжнародных і рэгіянальных пытаннях, прадастаўляць свету больш грамадскіх даброт, а таксама каардынаваць і ўзгадняць ініцыятывы адна адной. Па-пятае, неабходна сумесна прасоўваць культурныя абмены, а таксама заахвочваць і падтрымліваць больш абменаў і зносін паміж грамадзянамі дзвюх краін.
Гэтыя пяць агульных рыс заклалі пяць слупоў кітайска-амерыканскіх адносін і адкрылі бачанне Сан-Францыска на будучыню.
Сі Цзіньпін таксама засяродзіў увагу на растлумачэнні пазіцыі Кітая па тайваньскім пытанні, а таксама па пытаннях навукі, тэхналогій, эканомікі і гандлю, падкрэсліўшы, што Злучаным Штатам трэба адмовіцца ад падтрымкі незалежнасці Тайваня ў канкрэтных дзеяннях, спыніць узбройваць Тайвань і падтрымаць мірнае ўз'яднанне Кітая. Сі Цзіньпін адзначыў, што прыгнечанне кітайскіх тэхналогій азначае пазбаўленне права кітайскага народа на развіццё. У Кітаі спадзяюцца, што амерыканскі бок сур'ёзна паставіцца да заклапочанасці кітайскага боку, адменіць санкцыі і прадаставіць кітайскім прадпрыемствам справядлівае і недыскрымінацыйнае асяроддзе.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн пацвердзіў абавязацельствы з пяці пунктаў, дадзеныя прэзідэнту Сі Цзіньпіну падчас сустрэчы на Балі, а менавіта: Злучаныя Штаты не імкнуцца да новай халоднай вайны, не імкнуцца змяніць палітычны лад Кітая, не імкнуцца супрацьстаяць Кітаю шляхам умацавання альянсаў, не падтрымліваюць незалежнасць Тайваня і не маюць намераў уступаць у канфлікт з Кітаем. Прэзідэнт Байдэн заявіў, што канфлікт паміж Злучанымі Штатамі і Кітаем не з'яўляецца непазбежным. Кітай, які ўстойліва развіваецца, адпавядае інтарэсам ЗША і ўсяго свету. Злучаныя Штаты рады бачыць, што Кітай развіваецца і квітнее, і не імкнуцца стрымліваць развіццё Кітая.