​Кітай удасканальвае чыгуначныя паслугі для замежнікаў
2023-12-01 18:24:39

Кітай прадаставіць замежным падарожнікам больш зручныя чыгуначныя паслугі, уключаючы спрошчаную анлайн-куплю білетаў і самастойную рэгістрацыю на цягнік. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Кітайскай дзяржаўнай чыгуначнай карпарацыі.

Такія меры абумоўленыя рашэннем краіны з 1 снежня пачаць выпуск новага пасведчання асобы пастаяннага замежнага рэзідэнта КНР. Уладальнікі абноўленага дакумента змогуць карыстацца тымі ж сэрвісамі самаабслугоўвання і анлайн-паслугамі, што і кітайскія грамадзяне, адзначылі ў карпарацыі.

Апроч таго, у аўторак чыгуначнае кітаўніцтва краіны запусціла сістэму анлайн-праверкі асобы для трымальнікаў замежных пашпартоў.

Раней замежныя пасажыры, якія купляюць квіткі на партале 12306.cn, афіцыйным сайце Кітая па браніраванні чыгуначных квіткоў, павінны былі прад'яўляць пашпарт на рэгістрацыйных стойках чыгуначных станцый для пацверджання асобы.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)