​Вывезеная з Кітая культурная рэліквія вернутая на радзіму пасля 40 гадоў пошукаў
2024-02-08 13:41:20

Стала вядома аб вяртанні ў Кітай старажытнай рытуальнай пасудзіны з бронзы, 40 гадоў назад вывезенай за мяжу. Аб гэтым у сераду паведаміла Дзяржаўнае ўпраўленне па ахове культурнай спадчыны КНР.

Па паведамленні, рытуальная пасудзіна "Фэн сіншу гуй", знойдзеная ў 1978 году падчас раскопак на археалагічным аб'екце позняга перыяду дынастыі Заходняя Чжоў /1046 - 771 гг. да н.э./ у паселішчы Фамэнь /прав. Шэньсі, Паўночна-Заходні Кітай/, была класіфікаваная як культурная рэліквія, якая знаходзіцца пад дзяржаўнай аховай вышэйшай катэгорыі.

Гэты артэфакт выкрадзены ў лістападзе 1984 года, вывезены з краіны і прапаў за мяжой. З таго часу вяліся бесперапынныя пошукі, каб вярнуць скарб на радзіму.

У студзені 2023 года ведамства атрымала інфармацыю аб тым, што выкрадзеная рэліквія знаходзіцца ў Нью-Йорку, і запусціла працэдуру па вяртанні страчаных помнікаў культуры і артэфактаў.

У заяве ведамства гаворыцца, што ўладальнік сасуда, даведаўшыся пра звязаную са старажытным бронзавым вырабам гісторыю, пагадзіўся вярнуць яго ў Кітай.

Дзяржаўнае ўпраўленне па ахове культурнай спадчыны КНР паабяцала прыкласці дадатковыя намаганні для абароны, вывучэння, папулярызацыі і дэманстрацыі культурных рэліквій у будучыні.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)