​Валютныя рэзервы Кітая скараціліся да 3,2193 трлн долараў ЗША
2024-02-08 13:46:10

Па стане на канец студзеня 2024 года валютныя рэзервы Кітая склалі 3,2193 трлн долараў, знізіўшыся на 18,7 млрд долараў у параўнанні з паказчыкам, зарэгістраваным у канцы снежня 2023 года. Пра гэта сведчаць звесткі, апублікаваныя ў сераду Дзяржаўным упраўленнем валютнага кантролю КНР.

Як паведаміла ўпраўленне, зніжэнне аб'ёму валютных рэзерваў у Кітаі ў мінулым месяцы звязана пераважна з такімі фактарамі, як рост індэкса долара і ваганне цэн на сусветныя фінансавыя актывы.

Тым не менш, па заяве старшага аналітыка банка China Minsheng Bank Вэнь Біня, станоўчая тэндэнцыя развіцця кітайскай эканомікі працягвае захоўвацца дзякуючы стабільнай вытворчасці і спажыванню ў святочныя дні, што падтрымлівае валютныя рэзервы Кітая.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)