​Механізм каардынацыі фінансавання нерухомасці створаны ў 276 кітайскіх гарадах
2024-03-01 13:49:14

Па стане на 28 лютага 276 гарадоў у 31 рэгіёне правінцыйнага ўзроўню Кітая стварылі механізм каардынацыі фінансавання нерухомасці. Пра гэта сведчаць афіцыйныя звесткі.

Як паведамілі ў Міністэрстве жыллёвага, гарадскога і сельскага будаўніцтва КНР, у спіс тых, хто мае права на фінансавую падтрымку, трапіла каля 6 тыс. праектаў нерухомасці.

У ведамстве адзначылі, што камерцыйныя банкі аператыўна правялі адбор праектаў і ўхвалілі крэдыты на суму больш за 200 млрд юаняў.

У студзені сёлета Кітай аб'явіў аб плане стварэння механізму для каардынацыі фінансавання сектара нерухомасці, каб задаволіць законныя патрэбы ў фінансаванні праектаў нерухомасці і падтрымаць стабільнае развіццё рынку нерухомасці.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)