​Кітай будзе прасоўваць рэформу ўступных іспытаў у ВНУ
2024-03-22 17:20:26

Міністэрства адукацыі КНР апублікавала ў сераду штогадовы цыркуляр аб залічэнні ў ВНУ ў 2024 годзе, паабяцаўшы развіваць рэформу ўступных іспытаў і прыёму студэнтаў. Згодна з цыркулярам, сем рэгіёнаў правінцыйнага ўзроўню павінны ўкараніць новую палітыку ўступных экзаменаў у ВНУ сёлета.

У міністэрстве заявілі, што неабходна прыняць меры для таго, каб іспыты былі арыентаваныя не толькі на праверку базавых ведаў, але таксама ключавых здольнасцяў і агульнай адукаванасці абітурыентаў.

Міністэрства таксама ўзмоцніць барацьбу са спісваннем на іспытах, асабліва пры дапамозе высокатэхналагічных прыладаў, і будзе перашкаджаць выкарыстанню ВНУ няправільнай палітыкі пры прыёме студэнтаў, напрыклад, завышаных стыпендый.

У Кітаі прыём у ВНУ залежыць пераважна ад вынікаў уступных іспытаў. У 2023 годзе іх здалі рэкордныя 12,91 млн чалавек.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)