​Xiaomi выпусціла свой першы NEV-аўтамабіль
2024-03-29 18:05:13

Кітайская тэхналагічная кампанія Xiaomi выпусціла першую мадэль аўтамабіля на новых крыніцах энергіі /NEV/ SU7 уласнай распрацоўкі.

Як стала вядома, на рынак паступіць тры версіі данай мадэлі з мінімальнай дальнасцю прабегу на адным зарадзе 700 км – Xiaomi SU7, SU7 Pro і SU7 Max, цэны на якія вар'іруюцца ад 215,9 тыс. юаняў /30431 долараў ЗША/ да 299,9 тыс. юаняў.

Чакаецца, што пастаўкі версій Xiaomi SU7 і Xiaomi SU7 Max пачнуцца ў канцы красавіка, а версіі Xiaomi SU7 Pro – у канцы траўня.

На цырымоніі рэлізу заснавальнік і генеральны дырэктар Xiaomi Лэй Цзюнь адзначыў, што кампанія дамаглася шэрагу тэхналагічных прарываў у распрацоўцы NEV-аўтамабіля, у прыватнасці, у дызайне знешняга выгляду аўтамабіля, акумулятарах, інтэлектуальным ваджэнні і інтэлектуальнай канструкцыі салона аўтамабіля.

Xiaomi абвясціла аб уступленні ў сектар NEV-аўтамабіляў у 2021 годзе і пабудавала ў Пекіне аўтамабільны завод.

Звесткі Кітайскай асацыяцыі аўтавытворцаў паказваюць, што за першыя два месяцы бягучага года аб'ём вытворчасці і продажаў NEV-аўтамабіляў у Кітаі дасягнуў 1,25 млн і 1,21 млн адзінак, павялічыўшыся ў гадавым параўнанні адпаведна на 28,2% і 29,4%.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)