​Медыякарпарацыя Кітая правяла Міжнародны фестываль відэа
2024-04-27 17:25:41

Медыякарпарацыя Кітая сумесна з аддзяленнем ААН у Жэневе і пастаянным прадстаўніцтвам КНР пры ААН правяла ў Палацы Нацый у Жэневе Міжнародны фестываль відэа на кітайскай мове, прымеркаваны да Дня кітайскай мовы. У ім прынялі ўдзел больш за 300 дыпламатаў, афіцыйных асоб і прадстаўнікоў міжнародных арганізацый.



Як сказаў на адкрыцці кіраўнік Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюн, фестываль запрашае сяброў па ўсім свеце, захопленых кітайскай культурай, выкарыстоўваць відэа, каб падкрэсліць перавагі і дынамічнае развіццё мультыкультуралізму.

Сёлета на фестывалі прадстаўлена больш за тысячу відэаролікаў з 47 краін. У рамках мерапрыемства будзе разыграна 18 узнагарод у васьмі намінацыях.

 

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)