​Стан навакольнага асяроддзя ў Кітаі стабільна паляпшаецца
2024-04-27 18:06:42

У 2023 годзе ў Кітаі назіралася стабільнае паляпшэнне стану навакольнага асяроддзя, усе гадавыя мэты па экалагічных паказчыках былі дасягнуты. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Дзяржсавета КНР аб экалагічнай сітуацыі і становішчы спраў з выкананнем мэтаў у галіне аховы навакольнага асяроддзя ў 2023 годзе, які быў прадстаўлены на разгляд чарговай сесіі Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў.

У дакладзе адзначаецца, што дасягнуты прагрэс таксама адпавядае тэрмінам 14-га пяцігадовага плана, вызначаным у 2021 годзе.

У дакуменце адзначаецца, што летась доўгатэрміновая тэндэнцыя паляпшэння якасці паветра ў Кітаі захоўвалася, якасць паветра павысілася ў ключавых аспектах. Сярэдняя канцэнтрацыя дробнадысперсных узважаных часціц PM2,5 у рэгіёне Пекін-Цяньцзінь-Хэбэй і прылеглых раёнах знізілася на 2,3% у параўнанні з папярэднім годам.

Агульная якасць марской вады ў тэрытарыяльных водах Кітая заставалася ў мінулым годзе стабільнай і дэманстравала тэндэнцыю да паляпшэння. Згодна з дакладам, рызыкі, звязаныя з экалогіяй глебы, у цэлым былі ўзятыя пад кантроль, а рост глебавага забруджвання стрымліваўся на пачатковым этапе.

Як адзначаецца, у 2023 годзе якасць паверхневых вод у Кітаі працягвала павышацца, пры гэтым значныя паляпшэнні былі зафіксаваныя ў басейнах ключавых рэк. Якасць вады ў басейне ракі Хуанхэ ўпершыню павысілася ад «добрай» да «выдатнай».

У дакуменце таксама пазначаны некаторыя праблемы, з якімі сутыкаецца Кітай у сферы абароны навакольнага асяроддзя, уключаючы па-ранейшаму высокія паказчыкі энэргаспажывання і вугляродных выкідаў у прамысловасці, а таксама энэргетычную структуру, арыентаваную на спажыванне вугалю.

У дакладзе акрэслена мэта скараціць выкіды вуглякіслага газу на адзінку ВУП прыкладна на 3,9% у 2024 годзе, падкрэсліваецца неабходнасць узмацнення экалагічнага заканадаўства для гарантаванага дасягнення «зялёных» мэтаў.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)