Жонка старшыні КНР Сі Цзіньпіна Пэн Ліюань у суправаджэнні Аніко Леваі, жонкі прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана, у чацвер днём наведала венгерска-кітайскую двухмоўную школу ў Будапешце.
Па прыбыцці першая ледзі Кітая была цёпла сустрэта А. Леваі і дырэктарам школы. Вучні віталі яе з нацыянальнымі сцягамі Кітая і Венгрыі.
Пэн Ліюань І А. Леваі паглядзелі заняткі па кітайскай мове і традыцыйнай кітайскай культуры і пагутарылі з вучнямі.
Першая ледзі Кітая адзначыла, што венгерска-кітайская двухмоўная школа з'яўляецца сімвалам дружбы паміж Кітаем і Венгрыяй, а вучні вельмі добра гавораць па-кітайску.
Пэн Ліюань выказала спадзяванне, што вучні будуць старанна вывучаць кітайскую мову і кітайскую культуру, атрымаюць магчымасць вучыцца ў Кітаі, а таксама будуць актыўна спрыяць захаванню і ўмацаванню кітайска-венгерскай дружбы.
Пэн Ліюань і А. Леваі паглядзелі відэаролік пра 20-гадовую гісторыю школы і шоў талентаў, падрыхтаванае вучнямі, а таксама сфатаграфаваліся з імі.
Перад ад'ездам Пэн Ліюань падарыла школе партыю кніг аб кітайскай культуры.