​Медыякарпарацыя Кітая прэзентавала ў Венгрыі цыкл перадач "Любімыя крылатыя выразы Сі Цзіньпіна»
2024-05-10 14:51:54

У Венгрыі з нагоды дзяржаўнага візіту старшыні КНР адбыўся паказ міжнароднай версіі ролікаў "Любімыя крылатыя выразы Сі Цзіньпіна", падрыхтаваных Медыякарпарацыяй Кітая. Вядомыя палітыкі павіншавалі праграму з выхадам у эфір.

У цыкле "Любімыя крылатыя выразы Сі Цзіньпіна" сабраныя афарызмы і цытаты са старажытных кітайскіх легенд, гістарычных і філасофскіх трактатаў, якія старшыня КНР часта прыводзіць у сваіх публічных выступах, у артыкулах і на перамовах. Праект дапамагае замежнікам больш глыбока зразумець ідэі лідара КНР, гісторыю і культуру краіны, а таксама менталітэт народа.

Серыю паказалі ў эфіры венгерскага тэлебачання, а суправаджальны кантэнт і прома-ролікі неўзабаве будуць трансляваць амаль у 100 асноўных СМІ Еўропы і свету.


Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)