​Некалькі новых відаў раслін выяўлена ў запаведніку на паўднёвым захадзе Кітая
2024-05-17 13:45:30

За апошнія дзесяць гадоў у дзяржаўным прыродным запаведніку Іньцяалін на тэрыторыі горада цэнтральнага падпарадкавання Чунцін (Паўднёва-Заходні Кітай) выяўлена пяць новых відаў раслін, паведамілі ў адміністрацыі запаведніка.

За апошнія дзесяць гадоў адміністрацыя запаведніка ў супрацоўніцтве з Музеем прыродазнаўства Чунціна і іншымі мясцовымі ВНУ і НДІ правяла ўсебаковыя абследаванні біялагічных рэсурсаў у гэтым запаведніку.

У ходзе праведзеных абследаванняў даследчыкі выявілі, што запаведнік налічвае мноства рэдкіх відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Сярод выяўленых у запаведніку 3595 відаў судзінкавых раслін 74 віды дзікарослых раслін знаходзяцца пад асаблівай аховай дзяржавы, у тым ліку 51 від – пад аховай дзяржаўнага ўзроўню.

Абследаванні не толькі раскрылі больш інфармацыі аб паходжанні сямействаў ахоўных раслін у запаведніку Іньцяалін, але і ўзбагацілі веды аб флоры Чунціна.

Складаная геалагічная структура тэрыторыі дзяржаўнага прыроднага запаведніка Іньцяалін характарызуецца скаламі і цяснінамі, а таксама спалучана з перападам вышынь над узроўнем мора, які складае амаль 2400 метраў паміж самымі высокімі і самымі нізкімі зонамі. У гарах паўночнай часткі субтропікаў захавалася вялікая колькасць рэдкіх і знікаючых відаў раслін, якія маюць высокую навукова-даследчую і прыродаахоўную каштоўнасць.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)