​Кітай апублікаваў план дзеянняў па энергазберажэнні і скарачэнні вугляродных выкідаў на 2024-2025 год
2024-05-31 23:31:58

Дзяржсавет КНР апублікаваў план дзеянняў па энергазберажэнні і скарачэнні вугляродных выкідаў на 2024-2025 год. План накіраваны на скарачэнне спажывання энергіі і выкідаў вуглякіслага газу на адзінку ВУП прыкладна на 2,5 працэнта і 3,9 працэнта адпаведна ў 2024 годзе.

Мяркуецца, што спажыванне энергіі на адзінку дабаўленага кошту, стваранай асноўнымі прамысловымі прадпрыемствамі, у бягучым годзе скароціцца прыкладна на 3,5 прац.

Доля нявыкапневых крыніц у агульным спажыванні энергіі ў 2024 годзе павінна скласці каля 18,9 прац., а ў 2025 годзе – 20 прац.

Чакаецца, што пераўтварэнні, звязаныя з энергазберажэннем і скарачэннем вугляродных выкідаў у ключавых сектарах і галінах, дазволяць сэканоміць каля 50 млн тон стандартнага вугалю і скараціць выкіды вуглякіслага газу прыкладна на 130 млн тон.

Кітай імкнецца да дасягнення "двух вугляродных мэтаў" -- піка выкідаў вуглякіслага газу да 2030 года і вугляроднай нейтральнасці да 2060 года.

 

 

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)