​З паверхні Месяца ўзляцеў зонд "Чан'э-6" з узорамі грунту з адваротнага боку спадарожніка
2024-06-07 17:02:09

4 чэрвеня раніцай з паверхні Месяца ўзляцеў кітайскі зонд "Чан'э-6" з узорамі грунту, упершыню сабранымі з адваротнага боку натуральнага спадарожніка Зямлі.

Узлётны модуль "Чан'э-6" выйшаў на зададзеную арбіту вакол Месяца, паведаміла Кітайскае нацыянальнае касмічнае ўпраўленне /CNSA/.

"Чан'э-6", як і яго папярэднік" Чан'э-5", складаецца з арбітальнага, пасадачнага, узлётнага модуляў і модуля, які вяртаецца. "Чан'э-6" быў запушчаны 3 мая бягучага года, а камбінацыя яго пасадачнага і ўзлётнага модуляў села на Месяц у запланаваным месцы пасадкі ў басейне Паўднёвы полюс – Эйткен 2 чэрвеня.

Па паведамленні CNSA, "Чан'э-6" у інтэлектуальным і хуткасным рэжыме завяршыў працу па адборы ўзораў месяцовага грунту, якія, як і планавалася, былі размешчаны ў кантэйнеры ўнутры ўзлётнага модуля. У ходзе адбору пробаў і іх упакоўкі даследчыкі правялі мадэляваны адбор пробаў у наземнай лабараторыі на аснове даных, адпраўленых спадарожнікам-рэтранслятарам "Цюэцяа-2", што забяспечыла падтрымку для прыняцця рашэнняў і выканання аперацый ва ўсіх звёнах працы.

"Чан'э-6" выкарыстаў два метады адбору шзораў грунту: свідраванне для збору узораў пад паверхняй Месяца і рабатызаваную руку для захопу ўзораў з паверхні натуральнага спадарожніка Зямлі. Ён аўтаматычна сабраў разнастайныя ўзоры на розных участках.

Вялікая колькасць карысных нагрузак, устаноўленых на пасадачным модулі, уключаючы пасадачную камеру, панарамную камеру, дэтэктар структуры месячнай глебы і спектрометр выкапняў Месяца, функцыянавалі ў адпаведнасці з графікам, паведамілі ў CNSA.

Дэтэктар структуры месячнай глебы здзейсніў аналіз і ацэнку структуры падземнай глебы ў зоне адбору ўзораў, перадаўшы даведачныя даныя для бурэння ўзораў.

Пасля завяршэння адбору пробаў на адваротным баку Месяца быў разгорнуты нацыянальны сцяг КНР, дастаўлены з дапамогай пасадачнага апарата "Чан'э-6".

У адрозненне ад узлёту на зямлі, узлётны модуль не мог спадзявацца на сістэму стартавай вежы. Пасадачны модуль выступаў як часовая "стартавая пляцоўка".

Уздым узлётнага модуля "Чан'э-6" з адваротнага боку Месяца не можа скапіраваць метад "Чан'э-5" з бачнага боку Месяца, бо ён не можа непасрэдна атрымліваць наземнае кіраванне і падтрымку. Ён выкарыстаў свае спецыяльныя датчыкі для ажыццяўлення аўтаномнага пазіцыянавання і арыентацыі з дапамогай спадарожніка-рэтранслятара "Цюэцяа-2".

У параўнанні з "Чан'э-5", у "Чан'э-6" значна палепшыліся аўтаномнасць і надзейнасць сістэм навігацыі, навядзення і кіравання, што дазволіла пераадолець праблемы і выклікі, якія ўзніклі з-за нявызначанасці адваротнага боку Месяца падчас узлёту і ўздыму, сказаў Цяа Дэчжы, эксперт кітайскай карпарацыі аэракасмічнай навукі і тэхналогій /CASC/.

Сістэма кіравання "Чан'э-6 таксама была ўдасканалена ў мэтах павышэння яе аўтаномнасці, што дазволіла яму завяршыць узлёт і ўздым з Месяца з меншай апорай на спадарожнік-рэтранслятар "Цюэцяа-2" і наземную падтрымку, адзначылі ў CASC.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)