​У руінах Саньсіндуй выяўлена “майстэрня” ўзростам больш за 3400 гадоў
2024-07-26 15:08:37

Археолагі на легендарным месцы раскопак руін Саньсіндуй выявілі месца апрацоўкі нефрыту і каменных артэфактаў, узрост якіх налічвае больш за 3400 гадоў, што раскрывае крыніцу паходжання раней выяўленых тут культурных рэліквій.

Найноўшая знаходка, размешчаная прыкладна за кіламетр на поўнач ад раней выяўленых ахвярных ям, азначае значны прагрэс у археалагічных раскопках у Саньсіндуй правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе Кітая, паведамілі ў Інстытуце культурнай спадчыны і археалогіі правінцыі Сычуань, адзначыўшы, што археолагі папярэдне вызначылі гэта месца як майстэрню па вытворчасці вырабаў з нефрыту і каменя.

Знойдзеныя артэфакты ўключаюць неапрацаваны нефрыт і каменныя матэрыялы, адходы вытворчасці, фрагменты і гатовыя вырабы, што дазваляе выказаць здагадку пра існаванне адносна поўнага рамеснага ланцужка ў той час.

“Адкрыццё майстэрні пралівае святло на загадку паходжання вялікай колькасці нефрыту і каменнай сыравіны, знойдзеных у руінах Саньсіндуй, а таксама іх метады вырабу, вытворчыя працэсы і спосабы распаўсюджвання”, – сказаў Жань Хунлінь, адказны за археалагічныя працы Інстытута культурнай спадчыны і археалогіі правінцыі Сычуань.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)