Сезон чушу – другі восеньскі сезон у сістэме 24-сезоннага кітайскага сельскагаспадарчага календара. Сёлета ён надыходзіць 22 жніўня.
Чушу – гэта пераход ад летняй спякоты да восеньскай прахалоды. У Кітаі прынята лічыць, што ўся прырода ў гэты час знаходзіцца ў працэсе пераходу ад сталасці да завядання. У гэты час пачынае жоўкнуць і чырванець лісце, сяляне займаюцца зборам і сушкай ўраджаю.