​Сі Цзіньпін прапанаваў павысіць узровень кітайска-афрыканскіх сувязей да ўсепагоднай кітайска-афрыканскай супольнасці адзінага лёсу ў новую эпоху
2024-09-05 19:55:26

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у чацвер прапанаваў павысіць агульны статус кітайска-афрыканскіх сувязей да ўсепагоднай кітайска-афрыканскай супольнасці адзінага лёсу ў новую эпоху. Ён зрабіў гэтую заяву, выступаючы з праграмнай прамовай на цырымоніі адкрыцця саміту Форума кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва (ФКАС) у Пекіне.

Сі Цзіньпін таксама прапанаваў узняць двухбаковыя сувязі Кітая з усімі афрыканскімі краінамі, якія ўстанавілі з КНР дыпламатычныя адносіны, да ўзроўню стратэгічных адносін. Ён адзначыў, што дзякуючы нястомным намаганням бакоў на працягу амаль 70 гадоў кітайска-афрыканскія адносіны зараз перажываюць найлепшы перыяд у сваёй гісторыі.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)