Жонка старшыні КНР Сі Цзіньпіна Пэн Ліюань у чацвер прысутнічала на тэматычнай сустрэчы, прысвечанай пытанням адукацыі жанчын у Кітаі і Афрыцы.
У мерапрыемстве прыняло ўдзел больш за 20 жонак афрыканскіх лідараў, якія знаходзяцца ў Пекіне для ўдзелу ў саміце Форуму кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва.
Пэн Ліюань адзначыла, што кітайскія і афрыканскія жанчыны дзякуючы ўпартай працы і самаахвярнасці напісалі выдатную старонку аб згуртаванасці, супрацоўніцтве і сумесным руху наперад. Паводле яе слоў, у развіцці жаночай адукацыі Кітай і Афрыка прытрымліваюцца падобных падыходаў.
Пэн Ліюань і афрыканскія госці таксама паслухалі дзіцячыя спевы і пекінскую оперу, агледзелі выставы, прысвечаныя традыцыйнай кітайскай культуры і дасягненням Кітая ў галіне жаночай адукацыі.