Сезон Байлу – трэці восеньскі сезон у сістэме 24-сезоннага кітайскага сельскагаспадарчага календара, сёлета ён надыходзіць 7 верасня.
Байлу – гэта сезон з выяўленым восеньскім характарам. З кожным днём становіцца ўсё больш прахалодна, а вільгаць з паветра выпадае ў выглядзе расы. Лісце жоўкне, плады спеюць, сельскагаспадарчыя культуры даюць ураджай. У пейзажах Паднябеснай усё больш пераважаюць восеньскія фарбы.