​Якасць паветра ў Кітаі паляпшалася ў апошняе дзесяцігоддзе
2024-09-06 19:36:17

У перыяд з 2013 па 2023 год у Кітаі назіралася стабільнае паляпшэнне якасці паветра, бо канцэнтрацыя цвёрдых узважаных часціц PM2,5, якая з'яўляецца ключавым паказчыкам забруджвання паветра, знізілася на 54%, сведчаць даныя, апублікаваныя Міністэрствам экалогіі і навакольнага асяроддзя КНР падчас мерапрыемства, прысвечанага Міжнароднаму дню чыстага паветра, якое правяло кітайскае аддзяленне праграмы ААН па навакольным асяроддзі.

Паводле даных, за апошняе дзесяцігоддзе колькасць дзён з моцным атмасферным забруджваннем таксама скарацілася больш чым на 80%, а ў 2023 годзе сярэдняя канцэнтрацыя PM2,5 у Кітаі склала 30 мікраграмаў на кубічны метр.

У 2019 годзе Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю, у якой пастанавіла абвясціць 7 верасня Міжнародным днём чыстага паветра і адзначаць яго пачынаючы з 2020 года, прызнаўшы надзённую неабходнасць павышэння дасведчанасці насельніцтва на ўсіх узроўнях, а таксама стымулявання і прасоўвання дзеянняў па паляпшэнні якасці паветра.

Урад Кітая штогод выдзяляе з цэнтральнага бюджэту больш за 30 млрд юаняў на барацьбу з забруджваннем атмасферы, а сукупны аб'ём грашовых сродкаў, накіраваных у дадзеную сферу за апошнія гады, перавысіў 200 млрд юаняў, што вывела інвестыцыйную дзейнасць усяго кітайскага соцыуму ў гэтай галіне да ўзроўню 1 трлн юаняў, заявіў прадстаўнік ведамства Лі Вэй.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)