Энергетычная карпарацыя Унутранай Манголіі /Паўночны Кітай/ пачала будаўніцтва ў пустыні Улан-Бух электрастанцыі для захоўвання энергіі, каб лепш выкарыстоўваць новыя крыніцы энергіі для падлучэння да электрасеткі.
Электрастанцыя магутнасцю 605 тыс. кВт – найбуйнейшы ў краіне падобны праект, які будуецца, па адзінкавай магутнасці ўсталяваных на ёй энергаблокаў. Яна будзе выкарыстоўвацца для стабільнай падачы атрыманай электраэнергіі ў сетку.
Агульны аб'ём інвестыцый у яе будаўніцтва складае 2,1 млрд юаняў. Яна будзе здадзена ў эксплуатацыю і падключана да электрасеткі да канца бягучага года.
Як паведамілі ва ўпраўленні па справах энергетыкі аўтаномнага раёна Унутраная Манголія, апроч эканамічнай выгады ад вытворчасці экалагічна чыстай электраэнергіі, новая электрастанцыя будзе даваць таксама экалагічныя і сацыяльныя выгоды ў рамках барацьбы з апустыньваннем.
Электраэнергетычны праект размешчаны ў павеце Дэнкоў. У красавіку сёлета ў павеце пачалося будаўніцтва электрастанцыі, якая, апроч выпрацоўкі электрычнасці, будзе выкарыстоўвацца для паляпшэння навакольнага асяроддзя. Электрастанцыя будзе здольная штогод выпрацоўваць да 3,16 млрд кВт-г электрычнасці, скарачаць выкіды вуглякіслага газу на 2,75 млн тон і аднаўляць навакольнае асяроддзе на плошчы каля 44,6 тыс. му /2973 га/ пяску.