Плошча Цяньаньмэнь і праспект Чан’аньцзе ў Пекіне ўпрыгожаны кветкавымі кампазіцыямі напярэдадні Дня ўтварэння КНР.
Па словах Лю Мінсіна з упраўлення садова-паркавага будаўніцтва Пекіна, на плошчы Цяньаньмэнь устаноўлены гіганцкі святочны кошык з кветкамі вышынёй 18 м, а ўздоўж праспекта Чан’аньцзе расстаўлена 10 кветкавых кампазіцый у розных стылях. Іншыя кветкавыя кампазіцыі, уключаючы больш за 20 тыс. фларыстычных інсталяцый, ўсталяваныя па ўсім горадзе ў гонар маючых адбыцца выхадных, якія пачнуцца 1 кастрычніка.
Упрыгожванне плошчы Цяньаньмэнь і праспекта Чан’аньцзе кветкамі – яркая падзея ў рамках штогадовага святкавання Дня ўтварэння КНР. Гэта традыцыя працягваецца ўжо 40 гадоў.