Больш за 30 тыс. кітайскіх і замежных прадпрыемстваў взьме ўдзел у 136-м Кітайскім кірмашы імпартных і экспартных тавараў, вядомым як Гуанчжоўскі кірмаш, заявілі ў Міністэрстве камерцыі КНР.
Мерапрыемства ў тры этапы будзе праходзіць у перыяд з 15 кастрычніка па 4 лістапада ў Гуанчжоу, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Гуандун (Паўднёвы Кітай). На кірмашы будзе створана 55 выставачных зон.
На маючым адбыцца кірмашы будзе прадстаўлена каля 390 тыс. лічбавых і інтэлектуальных тавараў, што на 300 працэнтаў больш, чым на папярэдняй выставе. Колькасць экалагічна чыстых і нізкавугляродзістых тавараў павялічыцца на 130 працэнтаў, праінфармавала чыноўніца міністэрства Сяа Лу.
125 тыс. замежных закупшчыкаў з 203 краін і рэгіёнаў свету завяршылі папярэднюю рэгістрацыю на 136-ы Гуанчжоўскі кірмаш.
У рамках кірмашу запланавана правядзенне рэкорднай колькасці мерапрыемстваў па прасоўванні гандлю — больш за 750, у тым ліку каля 400 прэзентацый новых тавараў, што на 30 працэнтаў больш, чым на папярэднім кірмашы.
Функцыі анлайн-платформы 136-га Гуанчжоўскага кірмашу былі аптымізаваны, паведамілі ў міністэрстве, адзначыўшы, што 48 тыс. прадпрыемстваў прадставяць на ім 3,75 млн тавараў.
Гуанчжоўскі кірмаш, які ўпершыню адбыўся ў 1957 годзе, лічыцца важным барометрам знешняга гандлю Кітая.