Скамянелыя яйкі дыназаўраў даўжынёй 29 мм былі знойдзены ў правінцыі Цзянсу /Усходні Кітай/. Па сцвярджэнні палеантолагаў, гэта самыя мініяцюрныя яйкі дыназаўраў, якія калі-небудзь знаходзілі.
Пасля трохгадовага даследавання група вучоных з Кітайскага ўніверсітэта геалагічных навук /г. Ухань/, Інстытута палеанталогіі пазваночных і палеаантрапалогіі Акадэміі навук Кітая /АНК/ і Геалагічнага музея правінцыі Цзянсу пацвердзіла, што знойдзеныя шэсць яек адносяцца да крэйдавага перыяду, іх узрост складае больш за 80 мільёнаў гадоў. Вынікі даследавання былі апублікаваныя на сайце часопіса Historical Biology.
Адносна цэлыя скамянелыя яйкі былі знойдзены ў 2021 годзе ў гняздзе на адной з будпляцовак у горадзе Ганьчжоу.
Прааналізаваўшы мікраструктуру яечнай шкарлупіны, навукоўцы лічаць, што гэтыя яйкі, хутчэй за ўсё, належаць аднаму з родаў дыназаўраў падатрада тэрапод.
Як нагадалі даследчыкі, раней вядомае самае маленькае выкапнёвае яйка дыназаўра было знойдзена ў правінцыі Чжэцзян. Яго памеры складаюць 45,5 мм, 40,4 мм і 34,4 мм.