​Сі Цзіньпін на саміце G20 заклікаў да пабудовы справядлівага свету агульнага развіцця
2024-11-19 11:56:00

Старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў у панядзелак, што Кітай гатовы супрацоўнічаць з усімі бакамі для пабудовы справядлівага свету агульнага развіцця. Выступаючы з прамовай на першым пасяджэнні 19-га саміту "Групы дваццаці" /G20/, прысвечаным пытанням барацьбы з голадам і беднасцю, ён паказаў, што "трэба ўзводзіць больш мастоў супрацоўніцтва, каб усё больш краін, якія развіваюцца, жылі лепш і дасягалі мадэрнізацыі".

У мэтах пабудовы такога свету старшыня КНР заклікаў да стварэння "адкрытага, інклюзіўнага і недыскрымінацыйнага асяроддзя для міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва", да "інклюзіўнай эканамічнай глабалізацыі, якая прыносіць карысць усім", да падтрымкі краін, якія развіваюцца, у іх больш эфектыўнай інтэграцыі ў лічбавае, інтэлектуальнае і "зялёнае развіццё" для пераадолення разрыву паміж Поўначчу і Поўднем.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай нязменна з'яўляецца членам глабальнага Поўдня і надзейным доўгатэрміновым партнёрам краін, якія развіваюцца.

На першым пасяджэнні саміту G20 было абвешчана аб запуску Глабальнага альянсу па барацьбе з голадам і беднасцю.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)