​Сі Цзіньпін заклікаў да пабудовы адкрытай сусветнай эканомікі
2024-11-19 21:49:21

Старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў будаваць адкрытую сусветную эканоміку, выступаючы ў панядзелак на 2-м пасяджэнні 19-га саміту G20 у Рыа-дэ-Жанейра. «Мы павінны працягваць рэфармаванне Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА), выступаць супраць унілатэралізму і пратэкцыянізму і як мага хутчэй аднавіць нармальнае функцыянаванне механізму ўрэгулявання спрэчак, уключыць у прававую базу СГА пагадненне аб спрашчэнні інвестыцый у мэтах развіцця і як мага хутчэй дасягнуць кансенсусу па пагадненні аб электроннай камерцыі», -- адзначыў кітайскі лідар.

Старшыня КНР таксама заклікаў да ўдасканалення глабальнага лічбавага кіравання і пабудовы сусветнай эканомікі, якая характарызуецца інавацыйнасцю і экалагічнасцю. «Энергетычны пераход і энергетычная бяспека – важнае пытанне. Мы павінны прытрымлівацца падыходу "спачатку стварыць новае, а затым адмовіцца ад старога" і замяніць традыцыйную энергетыку на экалагічна чыстую стабільным чынам», -- сказаў ён.

Кіраўнік кітайскай дзяржавы заклікаў да пабудовы сусветнай эканомікі, якая характарызуецца супрацоўніцтвам. На думку Сі Цзіньпіна, міжнародныя фінансавыя інстытуты і камерцыйныя крэдыторы павінны прыняць удзел у скарачэнні запазычанасці краін, якія развіваюцца, і прыпыненні выплат па абавязку.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)