Медыякарпарацыя Кітая правяла ў Рыа-дэ-Жанейра акцыю з удзелам моладзі краін глабальнага Поўдня. Мерапрыемства арганізавана ў супрацоўніцтве з самітам Y20 – маладзёжнай платформай «Вялікай дваццаткі» – і Генеральным сакратарыятам прэзідэнта Бразіліі.
На мерапрыемстве прадставілі «ініцыятыву па супрацоўніцтве сродкаў масавай інфармацыі краін Глабальнага Поўдня для садзейнічання пабудове супольнасці адзінага лёсу чалавецтва». Ініцыятыву падтрымалі 215 СМІ з 74 краін. У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 200 палітыкаў, прадстаўнікоў медыясферы, культуры, спорту, аналітычных цэнтраў і бізнесу з Бразіліі, Аргенціны, Мексікі і іншых дзяржаў.
Медыякарпарацыя Кітая заключыла некалькі пагадненняў аб супрацоўніцтве з міжнароднымі арганізацыямі. Дамоўленасці дасягнуты ў такіх галінах, як трансляцыя мерапрыемстваў, абмен персаналам і вытворчасць праграм. Многія лідары даслалі віншавальныя пасланні і відэазвароты на адрас акцыі.