Старшыня нацыянальнага савета ЗША па бяспецы на транспарце Дэбара Херсман паведаміла СМІ, што расследаванне прычын аварыі пасажырскага самалёта "Боінг-777-200" знаходзіцца ў пачатковым стадыі, бартавы прыбор рэгістрацыі палётаў ужо перададзены ў лабараторыю Вашынгтона, на днях будзе апытаны пілот.
У суботу, 6 ліпеня, пасажырскі самалёт "Боінг-777-200" пацярпеў катастрофу пры пасадцы ў міжнародным аэрапорце Сан-Францыска, на месцы надзвычайнага здарэння пачаўся моцны пажар. Як стала вядома, авіялайнер ляцеў рэйсам OZ214 з Сеула. На борце паветранага судна знаходзіліся 307 чалавек – 291 пасажыр і 16 членаў экіпажа. Сярод загінуўшых – двое кітайскіх грамадзян, больш за 180 чалавек атрымалі раненні. - Р -