А. Лукашэнку турбуе становішча ва Украіне
  2014-03-13 11:27:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку турбуе абстаноўка, якая складваецца ў паўднёвых суседзяў. Пазіцыя Беларусі па ўкраінскіх падзеях застаецца нязменнай. Пра гэта ў сераду на пасяджэнні Савета бяспекі краіны заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнта турбуе становішча ва Украіне і маштабныя ваенныя манеўры НАТА ля межаў Беларусі. У гэтай сувязі галоўнакамандуючы загадаў даць адэкватны адказ - правесці вучэнні Узброеных сіл Беларусі і запрасіць да ўдзелу ваенна-паветраныя сілы Расіі. Гэты крок цалкам адпавядае міждзяржаўным дамоўленасцям у ваеннай сферы.

Беларусь працягвае супрацоўніцтва з Украінай , у тым ліку ў эканамічнай сферы, і гатова аказаць ёй гуманітарную падтрымку, заявіў А. Лукашэнка. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040