Беларусь і Кітай абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў ваеннай сферы
  2014-03-26 10:35:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр абароны Беларусі Юрый Жалобін і пасол КНР Цуй Цімін абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў ваеннай і ваенна - тэхнічнай сферы. Пра гэта ў аўторак паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.

Бакі адзначылі агульнасць інтарэсаў і палітычных поглядаў дзвюх краін , дынамічнае і планамернае развіццё ваеннага супрацоўніцтва. Толькі за апошнія тры гады Беларусь наведалі сем ваенных дэлегацый высокага ўзроўню. " Міністр абароны Ю. Жалобін падчас сустрэчы падкрэсліў , што бязвыплатная кітайская дапамога беларускаму боку з'яўляецца яркім сведчаннем дружбы паміж беларускім і кітайскім народамі , якія заўсёды гатовыя аказаць адно аднаму неабходную падтрымку " , - адзначылі ў міністэрстве.

Таксама ў Мінабароны праінфармавалі , што на планавай аснове праводзіцца навучанне прадстаўнікоў Узброеных Сіл Беларусі і Народна -вызваленчай арміі Кітая ў ваенных навучальных установах абедзвюх краін. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040