Цырымонія закладкі першага каменя ў будаўніцтва Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку
  2014-06-20 10:14:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

19 чэрвеня каля вёскі Быкачына Смалявіцкага раёна адбылася цырымонія закладкі першага каменя ў будаўніцтва Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку.

На цырымоніі віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік паведаміў, што праблем з рэзідэнтамі не будзе: кампаній, якія выяўляюць цікавасць да Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку, вельмі шмат.

Першым рэзідэнтам стане кітайская кампанія Huawei, на чарзе - карпарацыя ZTE Corporation. Анатоль Тозік падкрэсліў, што аб жаданні стаць рэзідэнтамі парку заяўляюць не толькі кітайскія кампаніі, але і паўднёвакарэйскія, японскія, еўрапейскія. "Парк ствараецца пад тэхналогіі заўтрашняга дня", - дадаў віцэ-прэм'ер.

Умовы для рэзідэнтаў парку выгадныя: першыя 10 гадоў падаткі не спаганяюцца наогул, у наступныя 10 гадоў - 50 працэнтаў. Ён падкрэсліў, што парк размяшчаецца ў супервыгодным месцы з пункту гледжання лагістыкі: у непасрэднай блізкасці ад міжнароднага аэрапорта, чыгуначных шляхоў, транснацыянальнай аўтамабільнай магістралі Берлін-Масква. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040