Старшыня КНР Сі Цзіньпін ў сераду сустрэўся ў сталіцы Бразіліі са старшынямі верхняй і ніжняй палат бразільскага парламента Рэнанам Калейрусам і Энрыке Эдуарду Алвесам.
Падчас сустрэчы Сі Цзіньпін заявіў, што кітайска-бразільскія адносіны знаходзяцца на важным этапе працягу і развіцця справы папярэднікаў, а таксама адкрыцця новых перспектыў. Ідучы насустрач важным і складаным зменам у міжнароднай палітычнай і эканамічнай сітуацыі, КНР і Бразілія ў якасці другога і сёмага эканамічных суб'ектаў свету бачаць неабходнасць ва ўмацаванні двухбаковага супрацоўніцтва. Пры гэтым перад імі адкрываюцца шырокія перспектывы. Кіраўнік КНР адзначыў, што ўзаемадзеянне паміж заканадаўчымі органамі дзвюх краін з'яўляецца важным складальнікам кітайска-бразільскіх адносін. Ён заклікаў дзве краіны актывізаваць кантакты, абменьвацца вопытам у галіне заканадаўства, кантролю і кіравання дзяржавай, паглыбляць узаемнае разуменне і пашыраць дружалюбнае супрацоўніцтва, выказаўшы спадзяванне на тое, што бразільскія парламентарыі ўнясуць свой уклад ва ўмацаванне кітайска-бразільскай дружбы.