Рэнан Калейрус і Энрыке Эдуарду Алвес заявілі, што Федэральны сенат (верхняя палата) і палата дэпутатаў (ніжняя палата) Нацыянальнага кангрэса Бразіліі, а таксама ўсе партыі гэтай краіны аддаюць прыярытэт развіццю адносін усебаковага стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства з Кітаем. Лідары бразільскага парламента выступілі за актывізацыю кантактаў і абменаў з кітайскім бокам, паглыбленне міждзяржаўнай дружбы і ўзаемадзеяння, выказаўшы гатоўнасць пры гэтым унесці большы ўклад у развіццё кітайска-бразільскіх адносін. Сустрэча кіраўнікоў краін БРІКС, якая толькі што скончылася, прынесла значны плён, на ёй было прынята рашэнне стварыць Новы банк развіцця БРІКС і Пул умоўных валютных рэзерваў.
Нацыянальны кангрэс Бразіліі рашуча падтрымлівае супрацоўніцтва паміж краінамі БРІКС і гатовы актывізаваць кантакты паміж заканадаўчымі органамі гэтых краін.
У суправаджэнні старшыняў дзвюх палат бразільскага парламента Сі Цзіньпін наведаў фотавыставу ў гонар 40-гадовай дружбы паміж КНР і Бразіліяй. Пры гэтым кіраўнік КНР выказаў спадзяванне на тое, што паспяховая арганізацыя мерапрыемстваў з нагоды 40-годдзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі будзе садзейнічаць двухбаковым гуманітарным абменам і паглыбленню дружбы паміж народамі дзвюх краін. - 0 -