Лі Кэцян пра ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне кантролю якасці і распрацоўкі тэхналогій
  2014-09-16 15:58:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"Адказнасць па забеспячэнні якасці і бяспекі тавараў ляжыць на ўсіх краін свету", – падкрэсліў Лі Кэцян, выступаючы на 1-й Кітайскай канферэнцыі па пытаннях якасці.

Паводле яго слоў, Кітай мае намер і далей павышаць ступень адкрытасці нацыянальнай эканомікі, будзе імкнуцца да стварэння сістэмы адкрыцця знешняга свету, нязменна прытрымлівацца курсу лібералізацыі гандлю, бесперапынна павялічваць маштабы імпарту і пашыраць доступ да рынку паслуг.

Кітай вітае ўдзел замежных прадпрыемстваў у здаровай канкурэнцыі на кітайскіх рынках і дасягненне іх сумеснага развіцця на ўмовах узаемавыгаднага супрацоўніцтва, запэўніў кіраўнік кітайскага ўрада.

Паводле яго слоў, захаванне сярэдняга і высокага тэмпаў росту кітайскай эканомікі патрабуе павышэння якасці і эфектыўнасці эканомікі і паляпшэння якасці тавараў і паслуг.

Лі Кэцян заклікаў прадпрымальнікаў зрабіць упор на інавацыях і павышэнні кваліфікацыі работнікаў. Апрача таго, неабходна сфарміраваць прававую базу, удасканаліваць дзяржаўныя сістэмы стандартызацыі, рэфармаваць абавязковую сертыфікацыю і павышаць эфектыўнасць кантролю якасці, падкрэсліў ён. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040