У Кітаі пачаліся клінічныя выпрабаванні вакцыны ад ліхаманкі Эбола
  2014-12-30 14:25:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Кітаі прыступілі да клінічных выпрабаванняў першай у свеце трансгеннай вакцыны ад ліхаманкі Эболы, пра гэта паведамілі на інтэрнэт-старонцы Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя і планавага дзетанараджэння КНР 29 снежня. Вакцына самастойна распрацавана сумесна Даследчым інстытутам біяінжынерыі пры Акадэміі ваенных медыцынскіх навук КНР і Цяньцзіньскай біятэхналагічнай кампаніяй "КанСіна" / "CanSino" / і атрымала дазвол на клінічныя выпрабаванні лекаў, якія будуць разгорнутыя ў бліжэйшы час.

Згодна з інфармацыяй, Кітай стане трэцяй краінай пасля ЗША і Канады, у якой пачнуцца клінічныя выпрабаванні падобнай вакцыны. Гэта таксама дэманструе каласальны прарыў у распрацоўцы буйнога праекта тэхналогій прафілактыкі інфекцыйных захворванняў , якія зноў з'явіліся і хутка распаўсюджваюцца. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040