У "залаты тыдзень" свята Вясны Пекін наведалі звыш 9 млн. турыстаў
  2015-02-25 16:05:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У гэтым годзе ў перыяд вакацый з нагоды свята Вясны /Чуньцзе/ -- Новы год па месяцовым календары, агульная колькасць турыстаў, якія наведалі Пекін, дасягнула 9,013 млн. чалавек, што на 7,5 працэнта менш леташняга паказчыка. Паступленні ад турызму склалі 4,783 млрд. юаняў, павялічыліся на 9,1 працэнта ў параўнанні з мінулым годам. Пра гэта паведамілі ў сталічным Камітэце па справах турызму.

Падчас Чуньцзе Пекін наведалі 1,425 млн. іншагародніх турыстаў - гэта на 7,1 працэнта больш, чым у мінулым годзе. У час канікул у музеі "Гугун", былым імператарскім палацы, пабывалі 498 тыс. наведнікаў, або на 19,1 прац. больш, чым у 2014 годзе. На працягу чатырох дзен запар дзенная колькасць наведвальнікаў музея перавышала 70 тыс. чалавек, у адзін з гэтых дзен быў пастаўлены новы гістарычны рэкорд -- 116 тыс. чалавек наведалі "Гугун".

Наведванне храмавых кірмашоў застаецца асноўным турыстычным мерапрыемствам у перыяд Чуньцзе. -0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040