Улады Кітая зрабілі больш жорсткім рэжым наведвання Сянгана для жыхароў Шэньчжэня
  2015-04-13 15:44:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Улады Кітая зрабілі больш жорсткім рэжым наведвання Сянгана для жыхароў прылеглага горада Шэньчжэнь (прав. Гуандун, Паўднёвы Кітай). Цяпер суседні горад можна будзе наведваць не больш за адзін раз на тыдзень і заставацца там да 7 дзён.

Паліцыя па-ранейшаму будзе выдаваць шэньчжэньцам гадавыя дазволы, але ўехаць у Сянган можна будзе не больш за раз на каляндарны тыдзень - з панядзелка па нядзелю. Раней для жыхароў Шэньчжэня дзейнічаў рэжым шматразовага наведвання Сянгана без абмежаванняў па часе ўезду.

Уладальнікі дазволаў старога ўзору да заканчэння тэрміну дзеяння дакумента могуць наведваць Сянган па ранейшых правілах.

Змяненні звязаны з нагрузкай на кантрольна-прапускныя службы Сянгана і немагчымасцю горада прымаць неабмежаваную колькасць прыезджых, каменціруюць сітуацыю ва ўпраўленні па справах ўезду і выезду пры Міністэрстве грамадскай бяспекі КНР.

Між тым, у кампетэнтных ведамствах абяцаюць выдаваць асаблівы дазвол тым шэньчжэньцам, у якіх ёсць абгрунтаваная прычына бываць у Сянгане часцей за адзін раз на тыдзень. У асноўным, гэта тычыцца бізнесменаў, а таксама людзей, у якіх сваякі жывуць у Сянгане. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040