Старажытны садова-паркавы горад Сучжоу
  2013-03-14 17:37:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На ўсіх, хто бываў у Сучжоу, акрамя аблічча старажытнага горада незабыўнае ўражанне выклікае яго садова-паркавае мастацтва. Нашы продкі так усхвалялі мясцовую прыгажосць: паўднёва-кітайскія сады славяцца на ўсю краіну, а сучжоўскія – самыя прыгожыя на поўдні Кітая.

Гісторыя збудавання паркаў і садоў пачалася ў Кітаі ў 6-м стагоддзі да н.э. падчас панавання князя У. А прыватныя сады закладзены тут у 4-м стагоддзі пры дынастыі Усходняя Цзінь. З тых часоў з пакалення ў пакаленне працягвалася будаўніцтва садоў. Пры дынастыях Мін і Цін (1368-1911 гг.) Сучжоу стаў самым ажыўленым месцам у Кітаі. У той час паўсюль будаваліся прыватныя паркі і сады: і ў горадзе, і ў яго прыгарадах. У перыяд свайго поўнага росквіту Сучжоу меў больш за 200 паркавых ансамбляў. Дзякуючы гэтаму яго пачалі называць таксама «раем на зямлі».

1 2 3 4 5
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040