Старажытны садова-паркавы горад Сучжоу
  2013-03-14 17:37:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Да нашых дзён у Сучжоу добра захаваліся некалькі дзясяткаў такіх садоў. Самыя знакамітыя – паркі Чжочжэн'юань, Лююань, Ваншыюань і Хуаньсюшаньчжуан. Усе яны маюць свой стыль і вылучаюцца вытанчанай тэхналогіяй кампаноўкі, высокім мастацтвам архітэктуры і ўнутранай культуры.

Чжочжэн'юань быў рэзідэнцыяй Ван Сяньчжэня, чыноўніка дынастыі Мін. Галоўнае месца ў планіроўцы гэтага парку займае возера, яно знаходзіцца ў цэнтры саду. Архітэктары па-майстэрску спалучылі галерэі з горкамі. А парк Лююань адрозніваецца сваімі мініяцюрнымі архітэктурнымі кампазіцыямі. Ён знакаміты сваёй вытанчанай прыгажосцю. Планіроўка яго фрагментаў вельмі шчыльная, кожны з панадворкаў мае свае асаблівасці. Парк Ваншыюань – адзін з самых маленькіх у Сучжоу, яго плошча – 0,6 га, але мастакі дамагліся стварыць уражанне, быццам тутэйшыя краявіды проста бясконцыя! Архітэктурныя ансамблі здзіўляюць кожнага турыста вытанчанай прыгажосцю літаральна з першага ж кроку. Парк Хуаньсюшаньчжуан славіцца сваімі штучнымі горкамі. Калі гуляеш тут, ствараецца ўражанне, што трапіў у натуральны прыродны ландшаф.

Кітайскае садова-паркавае мастацтва развівалася паралельна з айчыннай культурай жывапісу. Пад уплывам стылю сеі (вольны стыль) дынастый Тан і Сун (618-1279 гг.) у садова-праковых кампазіцыях усё больш значнае месца адводзіцца жывапісу. У сучжоўскіх садах – вялікая колькасць помнікаў багатай культурнай спадчыны. Назвы залаў і павільёнаў, парныя надпісы, разьба па камені, разнастайныя ўпрыгажэнні – усё гэта прасякнута пачуццямі старажытных майстроў, таму паркі ўвабралі велізарны пласт гістарычных культурных традыцый. А сабраныя тут узоры кітайскай каліграфіі розных дынастый – каштоўныя творы мастацтва і культуры.

1 2 3 4 5
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040