Старажытны садова-паркавы горад Сучжоу
  2013-03-14 17:37:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сучжоўскія паркавыя сады – ідэальнае месца для адпачынку. Гэта ўвасабленне творчага патэнцыялу чалавецтва, паказ любові да прыроды, імкненне чалавека да гармоніі з прыродай, да прыгажосці і дасканаласці навакольнага асяроддзя.

Сучжоўскія паркі ў большасці сваёй пабудаваны ў перыяд росквіту эканомікі і культуры горада. Дзякуючы гэтаму тут у поўнай меры адлюстраваны нацыянальныя звычаі і ўзровень садова-паркавай архітэктуры Кітая тых стагоддзяў. Агульная асаблівасць гэтых садоў у тым, што іх плошча не вялікая, але ў іх сканцэнтраваны ўсе прыёмы старажытнакітайскай архітэктуры – супастаўленне, адцясненне, кантраст, паслядоўнасць, запазычанне пейзажу, вялікі размах у малым фармаце і інш. У сучжоўскіх парках арганічна спалучаюцца ў адзінае цэлае альтанкі, павільёны і вежы, а таксама горкі, крыніцы, кветкі і дрэвы. Сучжоўскае садова-паркавае мастацтва дасягнула высокага ўзроўню і ва ўпрыгожванні жылых пабудоў, і ў спалучэнні прыгажосці архітэктуры з прыродай. Гэтым творам належыць асаблівае месца ў развіцці садова-паркавага мастацтва не толькі Кітая, але і свету.

За сваю прыгажосць Сучжоу ў 1997 годзе занесены ЮНЕСКА ў Спіс сусветнай прыроднай і культурнай спадчыны. - Р -

1 2 3 4 5
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040