Квантавая перавага
Квантавыя вылічэнні могуць выкарыстоўвацца ў абароннай сферы, хоць у Кітаі аддаюць перавагу ўкараняць іх у такіх галінах, як мадэляванне і ранняе апавяшчэнне аб стыхійных бедствах, медыцына. Бо цалкам актуальныя такія праблемы, як змены клімату, забруджванне навакольнага асяроддзя, рэдкія захворванні і тыя, якія цяжка вылечыць, - усе яны кідаюць велізарны выклік чалавецтву.
Квантавыя навуковыя даследаванні ў Кітаі не ізаляваны ад свету. Першая ў свеце відэаразмова па квантавай сувязі адбылася паміж навукоўцамі з Кітая і Аўстрыі.
Тэхналогія квантавага шыфравання дазволіць канчаткова пакончыць з праблемай крадзяжу даных, якая ўвесь час заяўляе пра сябе інцыдэнтамі, як скандал вакол амерыканскай разведкампаніі PRISM або супрацоўніцтва швейцарскай кампаніі Crypto з ЦРУ.