Кітай адрозніваецца шырокай тэрыторыяй і разнастайнасцю зямельных рэсурсаў. На шырокіх прасторах краіны раскінуліся ворныя землі, лясы, лугі, пустыні, водмелі і г.д. Але паколькі самай галоўнай рысай рэльефу Кітая з'яўляюцца горныя ландшафты, то раўніны, ворныя землі і лясы займаюць толькі невялікі працэнт ад агульнай плошчы краіны. Размеркаванне зямельных рэсурсаў па тэрыторыі Кітая вельмі нераўнамернае. Напрыклад, ворныя землі, у асноўным, сканцэнтраваны на раўнінах і ўпадзінах, размешчаных ва ўсходнім мусонным раёне. Лясныя масівы засяроджаны ў аддаленых горных раёнах на паўночным усходзе і паўднёвым захадзе краіны. Лугі распасціраюцца ў высакагорных і горных раёнах унутрыкантынентальнай часткі краіны.